Прапаганда падаражэла задняй датай на 27%

Цяпер за прагляд БТ і АНТ даводзіцца плаціць больш.

18.12.2011 / 13:51

Мінчане, якія пачалі плаціць квартплату па лістападаўскіх жыроўках, звярнулі ўвагу на новыя лічбы ў раздзеле «ТБ-праграмы». Цяпер сацыяльны пакет тэлеканалаў ад аператара МТІС каштуе 1 140 рублёў, а не 900 рублёў, як месяц таму. Гэта значыцца, што кожны з шасці «сацыяльных» каналаў — «Беларусь-1» (былы Першы канал і БТ), АНТ, СТБ, «Беларусь-2» (былы ЛАД), «РТР-Беларусь» і «НТВ-Беларусь» — за месяц падаражэў на 26,7%.

Прагляд кожнага з дзяржаўных прапагандысцкіх каналаў каштуе 190 рублёў.

Як растлумачылі ў дыспетчарскай службе МТІСа, падаражэнне адбылося згодна з рашэннем № 14/1–15/2011 ад 23 лістапада 2011. Яно вызначала, што

новыя тарыфы ўводзяцца задняй датай з 1 лістапада.

Дарэчы, папярэдняе падаражанне было зафіксавана ў маі. Тады кожны сацыяльны канал стаў каштаваць на 15% больш.

Каб адключыцца ад паслуг МТІСа, можна пазваніць па нумару 218-09-09 і пакінуць сваю заяўку.

Ягор Марціновіч