Шмат хакею ў Менску

Дзе варта быць

13.02.2007 / 02:05

У аўторак, 13 лютага, пройдуць чарговыя матчы чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе. У Менску пройдуць адразу тры гульні.

«Дынама» (Менск) — «Мэталюрг» (Жлобін). Палац спорту.

«Юнацтва» (Менск) — «Нёман» (Горадня). Крыты каток у Парку Горкага.

«Керамін» (Менск) — «Гомель». Лядовы палац на Прытыцкага.

«Берасьце» — «Віцебск». Берасьцейскі лядовы палац спорту.

«Хімвалакно» (Магілёў) — «Хімік‑СКА» (Наваполацак). Магілёўскі лядовы палац спорту.

Пачатак усіх матчаў а 18:30.