Пражываючы зіму

Тэлевізія, 13 лютага, БТ, 22.10

«Пражываючы зіму» – драма пра маўчаньне творцы, сямейны холад, кар’еру й прымірэньне

13.02.2007 / 08:18

Пражываючы зіму (Winter Passing)

ЗША, 2005, каляровы, 98 хв.

Рэжысэр: Адам Рап

Ролі выконваюць: Эд Гарыс, Заі Дэшанэль, Ўіл Фэрэл, Дэніэл Ларсан

Жанр: Драма

Адзнака: 5 (з 10)

Актрысе Рыс Голдэн пашэнціла стаць рэдактарам кнігі. Але кніга будзе надрукаваная пры ўмове, што гераіня прывязе любоўныя лісты свайго бацькі, напісаныя ім да маці.

Дон Голдэн – знакаміты пісьменьнік, ляўрэат Пулітцэраўскай прэміі нічога не друкаваў ужо 20 гадоў і даўно кінуў сям’ю. Калі Рыс прыяжджае да яго, то знаходзіць бацьку ў кампаніі былога студэнта й музыканта-пачаткоўца, а пісьменьнік болей клапоціцца пра сваіх сяброў, чым пра ўласнае здароўе. Сустрэча ня будзе простай, як ня простымі будуць і провады “душэўнай” зімы.

Карціна з шэрагу апошніх драмаў пра маўклівых пісьменьнікаў, да якіх наведваюцца забытыя сваякі. Але стужка саступае куды цікавейшай “Любоўнай песьні для Бобі Лонга”.

Таксама на тэлеканале Лад, 12.50 паўтор карціны Белыя росы

Усе фільмы