Спачуванні КНДР першымі выказалі Японія і Кітай

19.12.2011 / 10:05

Да 10:00 афіцыйныя спачуванні ў сувязі са смерцю лідара КНДР Кім Чэн Іра выказалі толькі Токіа і Пекін.

У заяве МЗС Кітая гаворыцца, што ў КНР навіна аб раптоўнай смерці Кім Чэн Іра «глыбока засмуціла» прадстаўнікоў ведамства.

У заяве прэс-службы ўрада Японіі гаворыцца, што ўлады краіны спадзяюцца на тое, што ўдасца абысціся без адмоўных наступстваў для міру і стабільнасці на Карэйскай паўвыспе.

Лідар Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір памёр на 70-м годзе жыцця, прычынай смерці названы сардэчны прыступ.