Мужчыну падстрэлілі на паляванні ў Маладзечанскім раёне

19.12.2011 / 10:09

У суботу, 17 снежня, у лесе каля Выдрычаў на паляванні паранілі 39-гадовага жыхара мястэчка Краснае.

Здарэнне адбылося апоўдні. Калі 47-гадовы мінчанін здымаў з пляча зараджанае паляўнічае ружжо 12 калібра, яно стрэліла. Стрэлам быў паранены ў левую руку жыхар Краснага. Пашкоджаныя косці. Мужчына шпіталізаваны. Праводзіцца праверка.