У Падмаскоўі на пажары загінулі шэсць беларускіх будаўнікоў

Яшчэ трое атрымалі траўмы.

19.12.2011 / 10:51

У вёсцы Глухава Краснагорскага раёна Маскоўскай вобласці ў выніку пажару на тэрыторыі будпляцоўкі загінулі загінулі шэсць рабочых з Беларусі, яшчэ трое пацярпелі, паведамляе сайт rbc.ru.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні ў бытавым вагончыку. Як мяркуецца, прычынай стала няспраўнасць электраправодкі. Будаўнікі нярэдка ладзяць самаробныя прылады для абагравання халодных вагончыкаў. Будыніна гарэла гадзіну. У ёй знайшлі шэсць абгарэлых целаў.

Пацярпелыя шпіталізаваны.

nn.by