У гатэлях Мінска няма свабодных месцаў
19.12.2011 / 12:31
Чаму на навагоднія святы ў гатэлях Мінска няма свабодных месцаў? Колькі гатэляў
На навагоднія святы гатэлі Мінска занятыя
— У нас забраніраваныя ўсе нумары яшчэ з пачатку снежня і да сярэдзіны студзеня, — расказалі ў гатэлі «Акадэмічны». — Асноўная маса — расіяне. Людзі прыязджаюць на святы да сваякоў і знаёмых, а спыняюцца ў нас.
Такая ж сітуацыя і ў іншых гатэлях сярэдняга класа. Цэны ў іх нізкія, зняць нумар там заўсёды няпроста, а тым больш на калядныя вакацыі.
У даражэйшых гатэлях, такіх як «Мінск», «Планета», «ІББ гатэль», месца яшчэ можна знайсці, але там і цана нумара вышэйшая, і на калядныя вакацыі дзейнічае дадатковы пакет паслуг. Гатэлі
Мінск ужо даўно адчувае востры недахоп гатэляў сярэдняга класа
Па словах намесніка міністра
— У цэлым па рэспубліцы запаўняльнасць складае каля 50%. Найбольш запатрабаваныя паслугі гатэльных гаспадарак у беларускай сталіцы, найменш — у Гродзенскай вобласці, — канстатуе эксперт.
— Цяпер у Мінску функцыянуе 27 гатэляў на 3100 нумароў, разлічаных на 5300 месцаў, — кажа Вадзім Кармазін, дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму. — Паводле нашых дадзеных, яшчэ каля 4 тысяч кватэр па Мінску здаюцца. Гэта каласальны пласт, з якім можа працаваць беларускі турызм. Гэта значыць, аб’ектыўна мы нават не можам уявіць, колькі чалавек наведвае Мінск штогод.
Беларусь мае патрэбу ў масавых гатэлях, пераважна трохзоркавых, моладзевага тыпу, з гнуткай сістэмай цэнаўтварэння. Мінску не хапае каля 30 такіх гатэляў.Паводле падлікаў Міністэрства спорту і турызму, у цэлым Беларусі не хапае каля 100 гатэляў сярэдняга класа.
Тры гатэлі, пабудаваныя некалькі гадоў таму: «Еўропа», «Краўн Плаза» і «Вікторыя» — вельмі дарагія, яны не па кішэні звычайнаму турысту.
Можна сказаць, што сітуацыя на рынку гатэльных паслуг Мінска не мяняецца з 1960 -
Андрэй Жарынаў, кіраўнік інвестыцыйнай кампаніі «Paternus Тэра», дае адназначны адказ на сітуацыю, якая склалася: «Гатэлі
— Нават у Еўропе будаваць двух- і трохзоркавыя гатэлі нявыгадна, — кажа ён. — Еўрапейскім гатэлям
Андрэй Стась, кіраўнік расійскай групы кампаній «Stas Marketing Partners», адказваючы на пытанне, быў не такі катэгарычны:
— За кошт чаго ў свеце развіваюцца гатэлі
На думку эксперта, «фаза пяцізоркавых гатэляў» неабходная для таго, каб інвестары, якія прыязджаюць у гэтыя пяцізоркавыя гатэлі, пазнаёміліся з краінай, захацелі ўкладваць у краіну грошы і потым ужо пацягнулі за сабой «лакаматыў» уязнога патоку.
Толькі пасля таго, як сярэднегадавая запаўняльнасць гатэляў у Беларусі стане вышэйшай за 60%, інвестары захочуць будаваць у нас годныя і даступныя гатэлі.
Міністэрства спорту і турызму запэўнівае, што да 2014 года колькасць гатэляў у Мінску істотна павялічыцца
Пад будаўніцтва фешэнебельных (4–5 зорак) і масавых (3 зоркі) гатэляў выдзеленыя дзесяткі будаўнічых пляцовак.
Паводле папярэдніх падлікаў, у 2014 годзе на Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінск прыедуць каля 35 тысяч гасцей: удзельнікаў, заўзятараў і турыстаў. Для вырашэння іх жыллёвага пытання ўлады горада плануюць задзейнічаць і фонд наёмнага жылля.