Кіркевіча выклікалі на прафілактычную гутарку
19.12.2011 / 14:00
Былога палітвязня Алеся Кіркевіча ў Гродне 19 снежня выклікалі на «прафілактычную гутарку» ў міліцыю. Улады баяцца сімвалічных акцый пратэсту на ўгодкі масавай маніфестацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў народнага волевыяўлення.