Мясніковіч заняўся фермамі на Магілёўшчыне
19.12.2011 / 15:11
Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч наведвае з рабочай паездкай Магілёўскую вобласць.
Кіраўнік урада правядзе нараду па пытаннях будаўніцтва і рэканструкцыі малочнатаварных ферм у 2011-2012 гадах у Горацкім, Дрыбінскім, Мсціслаўскім, Чавускім і Шклоўскім раёнах, затым азнаёміцца з падрыхтоўкай асноўных аб'ектаў у Горках да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2012". Прэм'ер-міністр таксама азнаёміцца з ходам будаўніцтва малочнатаварнай фермы ў вёсцы Цімохаўка СВК "Аўсянка" Горацкага раёна.
У той жа дзень Міхаіл Мясніковіч плануе азнаёміцца з будаўніцтвам шэрагу прамысловых прадпрыемстваў СЭЗ "Магілёў" і правесці ў Магілёўскім аблвыканкаме нараду па пытаннях будаўніцтва і рэканструкцыі малочнатаварных ферм у 2011-2013 гадах у Бялыніцкім, Быхаўскім, Клімавіцкім, Касцюковіцкім і Магілёўскім раёнах