Лукашэнка, Назарбаеў і Мядзведзеў падпісалі шэраг дакументаў

19.12.2011 / 15:37

Аляксандр Лукашэнка, Нурсултан Назарбаеў і Дзмітрый Мядзведзеў 19 снежня ў Маскве па выніках пасяджэння Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета падпісалі шэраг дакументаў адносна руху тавараў, капіталаў і працоўнай сілы ў межах Адзінай эканамічнай прасторы трох краін, а таксама дзейнасці Еўразійскай эканамічнай камісіі — наднацыянальнага органа кіравання інтэграцыяй.

Як паведамляе РІА Новости, на ўрачыстай цырымоніі ў Крамлі кіраўнікі дзяржаў паставілі подпісы пад пратаколам аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пагадненне аб некаторых пытаннях забеспячэння выплаты мытных пошлін, падаткаў у дачыненні да тавараў, якія перавозяцца ў адпаведнасці з мытнай працэдурай мытнага транзіту, асаблівасцях спагнання мытных пошлін, падаткаў і парадку пераліку спагнаных сум у дачыненні да такіх тавараў ад 21 мая 2010 года.

Акрамя таго, падпісаны дагавор аб супрацьдзеянні легалізацыі (адмыванню) даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаванні тэрарызму пры перамяшчэнні наяўных грашовых сродкаў і (ці) грашовых інструментаў праз мытную мяжу Мытнага саюза.

Таксама прыняты шэраг рашэнняў: аб прызначэнні старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, зацвярджэнні персанальнага складу і размеркаванні абавязкаў паміж членамі калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, аб колькасці дэпартаментаў ЕЭК.