Відавочца: Якім чынам Femen-істкам удалося так хутка раздзецца, а пасля ўцячы
Дзесьці каля 11.05 насупраць будынка КДБ літаральна на секунду спынілася машына, з якой выскачылі тры дзяўчынкі ў паліто і шапках.
19.12.2011 / 15:40
Журналістка НН была сведкам таго, як гэта адбывалася.
Дзесьці каля 11.05 насупраць будынка КДБ літаральна на секунду спынілася машына, з якой выскачылі тры дзяўчынкі ў паліто і шапках.На бягу яны за лічаныя секунды скінулі з сябе вопратку проста на асфальт.
Яны схапілі плакаты і ўсталі насупраць будынка КДБ. (За гэтым назіраў здзіўлены рабочы, што завіхаўся з драбінай каля каланады.) Некалькі хвілінаў Femen спакойна і беспакарана крычалі «Жыве Беларусь», мяняліся плакатамі і пазіравалі перад журналістамі.
Праз пару хвілінаў яны падняліся на прыступкі будынка, працягваючы крычаць на ўвесь праспект. З будынка нарэшце выскачыў ахоўнік.Мужчына ў вайсковай форме груба накрычаў на іх: «Хутка спусціцеся адсюль! А ну, сышлі…». Аднак дзяўчаты не рэагавалі.
Вайсковец паглядзеў на намаляваны партрэт Лукашэнкі на спіне дзяўчыны, перадаў нешта па рацыі і да яго пачалі далучацца іншыя ахоўнікі з будынка.
Кадэбісты найперш пачалі хапаць журналістак і цягнуць да бакавога ўвахода ў будынак.Дзяўчаты з Femen тым часам рынуліся наўцёкі. Яны хуценька скінулі з сябе вянкі і вусы, падхапілі вопратку з асфальта і кінуліся за рог «дома Цанавы». Праз хвіліну на праспекце ўжо было ціха і пуста.
Ахоўнікі падбіралі з зямлі тыя элементы вопраткі, якія не паспелі на сябе надзець(напрыклад, адна з дзяўчат згубіла там шапку), а звычайная бабуля, якая выпадкова праходзіла міма, падняла і забрала сабе вянок.Femen-кі