Назваць імем Вацлава Гавэла вуліцу ў Мінску

з пошты Рэдакцыі

19.12.2011 / 21:02

Прачытаў на сайце Хартыя-97 артыкул Мікалая Халезіна "Нягучны пераможца" у памяць пра Вацлава Гавэла. У каментарах да артыкула была ідэя назваць у гонар Гавэла адну з вуліц Мінска. Гэтая ідэя падалася мне вельмі слушнай. Я ўпэўнены, што сярод чытачоў знойдуцца неабыякавыя людзі, магчыма, можна будзе скласці зварот у адміністрацыю горада. Гэта будзе, магчыма, найлепшым ушанаваннем памяці чалавека, які столькі зрабіў для дэмакратыі і свабоды.

Аляксей Жукаў, Мінск