Расійскі мільярдэр за $88 млн купіў самую дарагую кватэру ў Нью-Ёрку
20.12.2011 / 09:49
Расійскі мільярдэр Дзмітрый Рыбалоўлеў, уладальнік кіпрскай кампаніі Madura Holdings, якой да лета 2010 года належала 80% акцый прадпрыемства «Уралкалій», купіў самую дарагую кватэру ўпіша Daily Mail.Нью-Ёрку за $ 88 млн,
Кватэра размешчаная на Манхэтэне, яе вокны выходзяць на Цэнтральны парк. У ёй дзесяць пакояў, сем гардэробных, бібліятэка, працоўны кабінет з барам. Агульная плошча апартаментаў складае больш за 600 кв.м. Таксама кватэру атачае тэраса плошчай каля 200 кв.м.
У 2008 годзе Рыбалоўлеў, чый капітал ацэньваецца ў 9,5 млрд, набыў асабняк Дональда Трампа ў Фларыдзе за $95 млн. Рыбалоўлеў займае
Папярэдні рэкорд кошту на жыллё на Манхэтэне быў усталяваны ў 2003 годзе. Тады буйны інвестар Джон Крыстафер Флаўэрс заплаціў $53 млн за кватэру.
У канцы лістапада замежныя СМІ паведамілі, што Рыбалоўлеў плануе інвеставаць 200 млн еўра ў футбольны клуб «Манака», які адчувае фінансавыя цяжкасці.