Домрачава пра жыццё, мары і Героя (відэа)
20.12.2011 / 10:14
Дар’я Домрачава дала інтэрв’ю галоўнаму міжнароднаму сайту, які піша пра біятлон. Там ёсць шмат цікавых кадраў з жыцця найлепшай беларускай біятланісткі.
Дашу здымалі ў гатэлі, дзе яна жыве, ёсць кадры з паўсядзённага жыцця, на трэніроўцы, дзіцячыя фатаграфіі. Спартсменка на не вельмі добрай англійскай расказвае пра сваё жыццё. Успамінае, што пачала трэніравацца з 6 гадоў і ўвесь час хацела быць толькі першай. «У мяне ёсць пэўны талент да гэтага віду спорту, — кажа Даша. — І я разумела, што гэта мая будучыня».
Яна назвала свайго трэнера Клаўса Зіберта сваім героем, які вельмі моцна дапамог ёй: «Ён выдатны чалавек быў для нас. Ён сапраўдны прафесіянал і мы яго любілі».
Яна прызналася, што
Яна прызнаецца ў любові Беларусі, але кажа, што яшчэ любіць Інданезію. Яшчэ цяпер яна чытае кнігу «Маленькі прынц» Экзюперы: «Выдатная гісторыя пра жыццё, пра тое, як дарослы чалавек можа быць адкрыты свету і жыць з адкрытымі вачыма. Гэта выдатна, бо мы не ведаем, які сюрпрыз чакае нас заўтра».