Мясніковіч запатрабаваў паскорыць падрыхтоўку да Дажынак
20.12.2011 / 11:00
Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на нарадзе ў Магілёве запатрабаваў паскорыць тэмпы будаўніцтва ў Горках асноўных аб’ектаў да фестывалю «Дажынкі-2012».
Кіраўнік ўрада 19 снежня ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць азнаёміўся з ходам будаўніцтва асноўных аб’ектаў да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу«Дажынкі-2012» у Горках.
Паводле яго слоў, будаўніцтва асноўных аб’ектаў у Горках да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу«Дажынкі-2012» вядзецца вельмі маруднымі тэмпамі. Пасля яго рабочай паездкі ў Горацкі раён два месяцы таму практычнага нічога не змянілася. Будаўнікі проста ўпусцілі лістапад, а з прыходам маразоў будаўніцтва яшчэ больш замаруджваецца. Засталося не вельмі шмат часу, тым больш што ўсе асноўныя аб’екты павінны быць амаль поўнасцю гатовы ў ліпені 2012 года.
Прэм’ер-міністр запатрабаваў ад усіх зацікаўленых службаў дзейнічаць больш зладжана і аператыўна вырашаць узнікаючыя праблемныя пытанні. Ён таксама паабяцаў у бліжэйшы час аказаць садзейнічанне і вырашыць пытанне з авансаваннем будаўніцтва хірургічнага модуля цэнтральнай раённай бальніцы, а таксама лядовай арэны, якая будуецца ў Горках. «Мы пастараемся аказаць неабходную фінансавую дапамогу, што дасць магчымасць істотна паскорыць будаўніцтва названых аб’ектаў, але са свайго боку і кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, і будаўнічы комплекс вобласці, і іншыя зацікаўленыя службы павінны прыкласці максімум намаганняў, каб актывізаваць будаўнічыя работы і своечасова асвойваць выдзеленыя сродкі», — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
БелТА