Пуціна зарэгістравалі

20.12.2011 / 11:18

Цэнтрвыбаркам Расіі ў аўторак зарэгістраваў прэм’ер-міністра Уладзіміра Пуціна кандыдатам на пасаду кіраўніка гэтай дзяржавы.

Ён стаў першым афіцыйна зарэгістраваным ЦВК кандыдатам у прэзідэнты. Прэм’ер быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад партыі «Адзіная Расія». Рашэнне аб рэгістрацыі Пуціна было прынята аднагалосна.

Акрамя прэм’ера дакументы ў ЦВК таксама падалі лідар партыі «Справядлівая Расія» Сяргей Міронаў, кіраўнік КПРФ Генадзь Зюганаў, лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі, заснавальнік партыі «Яблык» Грыгорый Яўлінскі.

Таксама ў ЦВК падалі дакументы пяць груп выбаршчыкаў: бізнэсмена Міхаіла Прохарава, Іркуцкага губернатара Дзмітрыя Мезенцава, былога мэра Уладзівастока Віктара Чарапкова, Рыната Хаміева з Арэнбурга і лідара незарэгістраванай партыі «Воля» Святланы Пеуновай.

Дакументы для рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты ЦВК прымае да 18 студзеня.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 4 сакавіка 2012 г.