У Мінскай вобласці пабудуюць арэндныя дамы

20.12.2011 / 11:38

У Мінскай вобласці пабудуюць два арэндныя дамы. Пра гэта паведаміў сёння журналістам старшыня Мінаблвыканкама Барыс Батура.

Па 60 кватэраў для здачы ў арэнду плануецца ўвесці ў 2012 годзе ў Барысаве і Маладзечне. «Хоць пакуль тэрміны іх акупнасці вялікія, перавышаюць тэрміны да капітальнага рамонту (гэтае пытанне заслугоўвае дадатковай прапрацоўкі), але я думаю, што перспектывы і будучыня — за будаўніцтвам такога жылля», — лічыць Барыс Батура, дадаючы, што райвыканкамам трэба праявіць ініцыятыву ў дадзеным кірунку.