Барысаўскі АБЭЗ затрымаў у Смалявічах мінчука

20.12.2011 / 11:42

Моцны духмяны алкагольны напой, які атрымліваецца з розных відаў збожжа з выкарыстаннем працэсаў саладжэння, перагонкі і працяглага вытрымлівання ў дубовых бочках, званы віскі, у апошнія гады стаў знакавым у Беларусі. Піць віскі, любіць віскі — значыць належаць да эліты грамадства.

Цяжка сказаць, якія прадстаўнікі эліты наведваюць кавярню «Азёрная», але менавіта там быў затрыманы непрацуючы мінчук, які спрабаваў збыць 53 бутэлькі віскі, ёмістасцю 1 л на суму 30 млн 369 тыс. рублёў.

Як паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама, затрыманне ажыццяўлялі супрацоўнікі АБЭЗ Барысаўскага РУУС, АБЭЗ Смалявіцкага РАУС і інспекцыі міністэрства па падатках і зборах па Барысаўскім раёне.

Складзены адміністрацыйны пратакол. Спіртныя напоі канфіскаваныя. Напэўна, іх знішчаць.