Дадатковых выхадных на Новы год не будзе праз эканамічны крызіс

Заявіў віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін.

21.12.2011 / 12:02

Ён адказваў 21 снежня на пытанні парламентарыяў на сумесным пасяджэнні дзвюх палат.

«Мы абмяркоўвалі гэтую тэму ва ўрадзе досыць бурна. Прынялі рашэнне, што эканоміка, якая склалася ў нашай краіне, не дазваляе нам адпачываць па пяць і больш дзён», — сказаў ён.

Такім чынам, 2 студзеня будзе ў Беларусі першым працоўным днём у 2012 годзе.

Нагадаем, навагоднія святы — 1 студзеня 2012 года, а таксама Каляды (25 снежня і 7 студзеня) выпадаюць на нядзелю.