23 снежня хаваюць Вацлава Гаўла

Дзяржаўнае пахаванне першага прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла адбудзецца ў саборы святога Віта ў Пражскім градзе.

23.12.2011 / 09:38

«Развітанне са спадаром прэзідэнтам Гаўлам адбудзецца ў пятніцу ў 12:00», — паведаміў прэс-сакратар адміністрацыі прэзідэнта Чэхіі Радзім Ахоп.

Паніхіду будзе служыць пражскі арцыбіскуп Дамінік Дука, аднак апошнюю частку памінальнай імшы па Гаўлу адслужыць сябар нябожчыка біскуп Вацлаў Малы.

Вацлаў Гавэл памёр 16 сьнежня на 76-м годзе жыцця.

У 1989 г. Гавел быў адным з ініцыятараў стварэння «Грамадзянскага форуму», які стаў галоўнай апазыцыйнай сілай у Чэхіі.

На сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Федэральнага сходу Чэхаславацкай Сацыялістычнай Рэспублікі 29 снежня 1989 г. Гавэл быў аднагалосна абраны прэзідэнтам, а ў 1993 г. стаў прэзідэнтам незалежнай Чэхіі.