Небясьпечны пажар на лякафарбавым заводзе у Лідзе

У Лідзе сёньня раніцай, па словах відавочцаў, адбыўся пажар на лякафарбавым заводзе. Сьведкі кажуць, што чулі выбухі і бачылі полымя.

14.02.2007 / 11:36

У Лідзе сёньня раніцай, па словах відавочцаў, адбыўся пажар на лякафарбавым заводзе. Сьведкі кажуць, што чулі выбухі і бачылі полымя.

Пажар доўжыўся некалькі гадзінаў. Існавала пагроза хімічнага заражэньня мясцовасьці.

Мы дазваніліся ў прыёмную заводу. Там пацьвердзілі факт пажару і ўдакладнілі, што ўзгараньне адбылося ў 7.45 на станцыі спальваньня, якая знаходзіцца асобна ад корпусу заводу, побач зь лесам. На гэты час, паводле суразмоўцы, пажар ліквідаваны.

Ахвяраў няма. Вядзецца разьбіральніцтва.

ЗП