Адамкус і Чэйні абмяркоўвалі альтэрнатыўныя пастаўкі нафты ў Беларусь

14.02.2007 / 11:58

Літва гатовая дапамагчы з альтэрнатыўнымі пастаўкамі нафты ў Беларусь. Для гэтага мяркуецца выкарыстоўваць нафтатэрмінал у Бутынге і літоўскую чыгунку. Пра гэта паведаміў на сустрэчы з журналістамі ў Вашынгтоне прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус. Ён расказаў, што гэтае пытаньне абгаворвалася ў часе ягонай сустрэчы зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Рычардам Чэйні і міністрам энэргетыкі ЗША Сэмюэлам Бодмэнам.

Раней беларускі ўрад распрацоўваў магчымасьць паставак нафты праз тэрмінал у Вэнтспілсе і нафтаправод Вэнтспілс-Наваполацак.

БТ