Прэс-служба не пацвярджае інфармацыі аб куплі для Лукашэнкі VIP-самалёта Туркменбашы

які каштаваў 130 мільёнаў даляраў.

28.12.2011 / 13:22

Залаты інтэр'ер самалёта Бацькі туркменаў.

Дарагі інтэр'ер самалёта Бацькі туркменаў.

Дарагі інтэр'ер самалёта Бацькі туркменаў.

28 снежня ў рэдакцыі незалежных СМІ прыйшоў электронны ліст з інфармацыяй, што Беларусь праводзіць здзелку з Туркменістанам па куплі паветранага судна «Боінг 767–300»
з рухавікамі General Electric CF6-80 °C. Гэты самалёт у VIP-кампаноўцы быў набыты ў 2005 годзе спецыяльна для Сапармурата Ніязава, тады прэзідэнта Туркменістана, за 130 млн. долараў. Пасажырскі салон выкананы L-3 Integrated Systems Group Waco Texas US.
«Не маю ніякай інфармацыі наконт гэтага», — сказаў агенцтву БелаПАН кіраўнік прэс-службы Павел Лёгкі.

Аўтар ліста паведамляў, што лётны і тэхнічны склад нацыянальнай авіякампаніі «Белавія» практычна завяршыў навучанне для палётаў і абслугоўвання новага віду тэхнікі, аднак пытанне захоўвання паветранага судна пакуль застаецца адкрытым. Ангары, якія ўзводзяцца насупраць будынка авіяцыйна-тэхнічнай базы НАК «Белавія», плануюць увесці ў эксплуатацыю вясной 2012 года і выкарыстоўваць іх для захоўвання паветраных суднаў, якія абслугоўваюць толькі беларускі ўрад.

Урадавы авіяпарк Беларусі на сёння складаецца з пяці паветраных суднаў: «Tу-154MEW-85815», «Як-40EW-88187», «Боінг 737–800/BBJ2 EW-001PA», «Бамбардзье Чэленжэр 850 EW-301PJ», верталёт «Мі-8EW-25049».