Нясвіжскі фарны касцёл абрабавалі

28.12.2011 / 15:51

Невядомыя злачынцы праз сутарэнне трапілі ў памяшканне плябані на тэрыторыі касцёла.
Яны скралі будаўнічыя матэрыялы амаль на пяць мільёнаў рублёў. Нагадаем, гэта ўжо другі крадзеж з касцёла на працягу месяца. 30 лістапада з уваходных дзвярэй храма невядомыя скралі драўлянае распяцце.