Барак Абама падпісаў Акт аб дэмакратыі ў Беларусі
Закон прадугледжвае ўвядзенне новых санкцый адносна беларускага кіраўніцтва. Санкцыі не будуць знятыя да той пары, пакуль на свабоду не выйдуць усе палітвязні.
04.01.2012 / 16:12
Фота AFP.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які прадугледжвае ўвядзенне новых санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі, паведаміў
Раней, 21 снежня, Кангрэс ЗША ухваліў Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 года ў дачыненні да Беларусі (Belarus Democracy and Human Rights Act of 2011), які прадугледжвае ўзмацненне санкцый.
Новы пакет пашырае спіс беларускіх чыноўнікаў і прадстаўнікоў сілавых структураў, на якіх накладваюцца візавыя абмежаванні і фінансавыя санкцыі.
Закон таксама ўтрымлівае заклік да Міжнароднай федэрацыі хакея адмовіцца ад правядзення ў Беларусі чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.
У сярэдзіне снежня законапраект быў ухвалены Сенатам ЗША.
Санкцыі не будуць знятыя да той пары, пакуль на свабоду не выйдуць усе палітвязні.
«З гэтымі санкцыямі мы на баку беларускага народу і супраць яго прыгнятальнікаў», — заявіў адзін з ініцыятараў законапраекта кангрэсмен Крыстафер Сміт.
Прыняты Кангрэсам Акт аб дэмакратыі і правах чалавека 2011 ўзмацняе і пашырае Акт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 года і ўдакладняе акт аб дэмакратыіАкт аб дэмакратыі ў Беларусі 2004 года, у прыватнасці, патрабуе ад прэзідэнта ЗША падрабязна інфармаваць Кангрэс пра ўсе пастаўкі «ўзбраенняў і звязаных з узбраеннямі тэхналогіяў», якія «Беларусь пастаўляе2006-га .
Дакумент таксама прадугледжваў выдзяленне з федэральнага бюджэту ЗША сродкаў на падтрымку дэмакратычных працэсаў у Беларусі.
Пра намер чарговы раз пашырыць спіс санкцый супраць кіраўніцтва Беларусі прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў у траўні