Сёлета пабудуюць удвая менш жылля ад задання на 2011 год
04.01.2012 / 10:19
Урад Беларусі зацвердзіў заданні на 2012 год па ўводзе ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў. Адпаведная пастанова Савета міністраў, № 1788, прынята 30 снежня 2011 года, паведамілапрэс-служба ўрада.
У адпаведнасці з дакументам, у 2012 годзе ў Беларусі запланавана пабудаваць 4,2 млн.кв. м жылля. У тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, будзе пабудавана 2 млн. 310 тыс. кв. м жылля. У сельскай мясцовасці і ў малых гарадах запланавана пабудаваць 1 млн. 35 тыс. кв. м, у гарадах — 2 млн. 349 тыс. кв. м жылля.
Зацверджаны заданні для кожнай вобласці і Мінска. Так, у Мінскай вобласці будзе пабудавана 720 тыс. кв. м, Брэсцкай — 610 тыс., Гомельскай — 570 тыс., Гродзенскай — 520 тыс., Віцебскай — 400 тыс., Магілёўскай — 380 тыс. Пры гэтым у Мінску запланавана ўзвесці 1 млн. кв. м (у 2011 годзе заданне складала 1,2 млн. кв. м).
Як паведамлялася, у