Улады Чылі замянілі «дыктатуру» Піначэта «рэжымам»

05.01.2012 / 10:28

У Чылі адбыўся палітычны скандал пасля таго, як высветлілася, што пад уплывам правацэнтрысцкага ўрада ў школьных падручніках змянілася ацэнка перыяду кіравання генерала Аўгуста Піначэта.

Зараз дзяцей вучаць, што з 1973 года па 1990 у Чылі існаваў "рэжым", а не "дыктатура". Левыя партыі абвінавацілі ўрад у спробе фальсіфікацыі гісторыі.

Урад настойвае на тым, што ён толькі спрабаваў падабраць больш агульны тэрмін, і што гэта рашэнне не было палітычна матываванае.

У перыяд праўлення Піначэта больш за 3 тыс. чылійцаў былі забітыя вайскоўцамі і спецслужбамі.

З 1998 па 2006 гады Піначэт падвяргаўся крымінальнаму пераследу. Ён памёр 10 снежня 2006 г.