Выпіў з маці, а потым забіў яе

05.01.2012 / 10:43

Цела забітай 69-гадовай жанчыны было знойдзена ў яе доме ў Брэсце позна ўвечары 2 студзеня.

«На целе загінулай налічылі 13 колата-рэзаных ран у вобласці жывата, грудзей і шыі. Следча-аператыўная група ўстанавіла, што забойства пасля сумеснага распівання спіртных напояў і ўзніклай сваркі з дапамогай кухоннага нажа здзейсніў 34-гадовы сын, які пражываў сумесна з забітай», — распавялі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Падазраваны затрыманы. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч.1 арт. 139 КК РБ (Забойства).