Пятра Пракаповіча адпраўляюць ў Польшчу на закупы - фота

Petr Prokopovich з Нацыянальнага банка Беларусі – ва ўзоры запаўнення анкеты на шэнгенскую візу.

05.01.2012 / 11:22

Выглядае, што адміністратар сайта Polsha.by свядома адыйшоў ад традыцыйнага ўзору а-ля «Іваноў Іван Іванавіч».

Ахвочым паехаць у Польшчу ў якасці прыкладу прапануецца анкета, нібыта запоўненая былым старшынём Нацыянальнага банка Беларусі (толькі што ўзрост куды маладзейшы).

Аксана Рудовіч