У Кітаі два тыбецкія манахі спалілі сябе жыўцом
09.01.2012 / 09:28
На захадзе Кітая ў правінцыі Сычуань два тыбецкія манахі спалілі сябе жыўцом, пратэстуючы супраць кітайскіх уладаў,паведамляе агенцтва «Сіньхуа».
Паводле словаў актывістаў лонданскай арганізацыі «Свабодны Тыбет», яны пратэставалі супраць жорсткага кантролю з боку кітайскіх уладаў над культурай і ладам жыцця тыбетцаў, перадае Associated Press.
У мінулым годзе толькі ў правінцыі Сычуань на знак пратэсту сябе падпалілі самае меншае 14 чалавек.