Міжнародная федэрацыя хакея: Чэмпіянат свету — 2014 пройдзе ў Беларусі
Рэне Фазэль пракаментаваў спробы палітычнага ціску на арганізацыю ў пытанні правядзення ЧС у Беларусі.
09.01.2012 / 11:46
Каманда Лукашэнкі атрымала чарговую элегантную перамогу, гэтым разам на Калядным турніры, фота
Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазель на
«Мы абмяркоўвалі гэтае пытанне на пасяджэнні Рады і на Кангрэсе. Кангрэс прыняў рашэнне праводзіць турнір у Беларусі ў 2014 годзе»,— сказаў ён.
«Мы знаходзімся ў баку ад палітычных дыскусій»,— адзначыў Рэне Фазель, паведамілі ў Федэрацыі хакею Беларусі.
Як раней паведамлялася, прэзідэнт ЗША Барак Абама 3 студзеня падпісаў «Акт аб дэмакратыі і правах чалавека ў Беларусі ў 2011 годзе». Дадзены дакумент пашырае санкцыі, уведзеныя ў 2004 годзе супраць Беларусі. Сярод іншага дакумент заклікае Міжнародную хакейную федэрацыю адмовіцца ад планаў правядзення чэмпіянату свету па хакеі — 2014 у Мінску.