На лайнеры «Коста Канкордыя» было трое беларусаў

Круізны цеплаход з 4 тысячамі чалавек перакуліўся ў Міжземным моры. Восем чалавек загінулі.

14.01.2012 / 11:07

У выніку катастрофы круізнага лайнера «Коста Канкордыя», які сеў на мяліну ў Міжземным моры каля берагоў Італіі, загінула восем чалавек.

Усяго на борце цеплахода знаходзіліся больш за чатыры тысячы чалавек: 3200 пасажыраў і каля тысячы членаў экіпажа. Большасць была выратавана сіламі італьянскай берагавой аховы. У іх эвакуацыі ўдзельнічалі верталёты, а таксама іншыя караблі.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на суботу ў раёне выспы Джылія.

«Коста Канкордыя» здзяйсняла круіз па Міжземным моры.
Прадстаўнікі кампаніі-суднаўладальніка заявілі, што пра прычыны крушэння казаць пакуль рана.
На борце знаходзілася трое беларусаў.

АГ