Лукашэнка: Абменны курс павінен быць абгрунтаваным, разумным і свабодным
Пра гэта заявіў афіцыйны кіраўнік краіны падчас сустрэчы з кіраўніком Нацбанка Надзеяй Ермаковай.
16.01.2012 / 16:14
«Золатавалютныя рэзервы ў нас упершыню ў гісторыі дастатковыя для таго, каб сёння любы курс нацыянальнай валюты падтрымліваць. Але ён павінен быць абгрунтаваным, разумным, як мы дамаўляліся, і абавязкова свабодным», — працытавала словы Лукашэнкі яго
Пры гэтым Лукашэнка заявіў пра захаванне пераемнасці палітыкі ў фінансавай сферы.
«Розныя былі меркаванні, размовы пра тое, што мы тут ледзь не палітыку збіраемся мяняць у фінансавай сферы.Розных чутак хапала правакацыйных. Паводле маіх звестак, Нацыянальны банк і ўрад годна прайшлі гэты перыяд. І як паказаў час, чуткі гэтыя былі ні на чым не заснаваныя», — сказаў ён.
Як перадае
Паводле даклада кіраўніка НББ у
«У эканоміцы склалася сітуацыя, калі яна забяспечвае сама сябе без дадатковай падтрымкі банкаўскай сістэмы», — прыводзяцца ў паведамленні словы кіраўніка НБ. А. Лукашэнка даручыў і далей падтрымліваць устойлівую працу банкаўскага сектара Беларусі, дадалі ў