Так раззлаваўся, што збіраўся падпаліць свой дом
17.01.2012 / 14:06
Падчас сваркі з маці
Ён ужо разліў па падлозе бензін, дастаў запалкі, але яго скруцілі сваякі.
Па словах начальніка Смаргонскага раённага аддзела следчага камітэта Андрэя Рэзіна, канфлікт пачаўся
сын не мог дамовіцца з маці, дзе павінны прайсці памінкі па яго брату.Той жыў у суседняй вёсцы, там, на думку «падпальшчыка», і павінны былі збірацца сваякі.
Маці не пагаджалася, хацела наладзіць памінкі ў сваім доме. Сварка скончылася тым, што мужчына ўзяў каністру з бензінам, разліў яго ў доме, пагражаючы спаліць дом.
«Нельга сказаць, што падчас спробы падпалу мужчына быў п’яны. Паводле яго слоў, 100 грам гарэлкі ён выпіў ужо пасля, каб зняць стрэс», — цытуе Андрэя Рэзіна сайт УУС Гродзенскага аблвыканкама.