Заўтра — працяг слуханьняў па справе царквы «Новае жыцьцё»

19.02.2007 / 20:40

20 лютага ў Вышэйшым Гаспадарчым судзе, што на Валадарскага, працягнецца слуханьне па справе царквы «Новае жыцьцё». Распачнецца паседжаньне а 10‑й.

Мінулае паседжаньне суду адбылося 23 студзеня. Падчас яго судзьдзя Караткевіч падкрэсьліла, што справа царквы «Новае жыцьцё» адказная і патрабуе шмат часу для разьбіральніцтва, і перанесла яго на 20 лютага.

СП