Жыхар Глыбоцкага раёна змайстраваў пісталет і параніў аднавяскоўца

18.01.2012 / 10:10

Крымінальная справа за замах на забойства заведзена ў дачыненні да 47-гадовага жыхара Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Як паведамілі ў МУС Беларусі, мужчына падазраецца ў тым, што 17 студзеня ў сварцы на глебе рэўнасці збіў 48-гадовага аднавяскоўца і параніў яго з самаробнага пісталета, прыстасаванага для стральбы малакалібернымі патронамі. Пацярпелы з чэрапна-мазгавой траўмай і агнястрэльнай раненнем грудной клеткі змешчаны ў Глыбоцкім цэнтральную раённую бальніцу.

Падазраваны затрыманы. Праводзіцца расследаванне. Зброя канфіскавана.