У Гомелі ў возеры злавілі 12-кілаграмовага шчупака

18.01.2012 / 10:23

Гамяльчук Сяргей Панізовіч падчас рыбалкі на возеры ў межах горада злавіў на вуду 12-кілаграмовага шчупака.

Мужчына лавіў з берага на «сцяжкі». Аднак самастойна выцягнуць улоў аказалася немалой праблемай — справіцца са шчупаком дапамаглі рыбакі, якія знаходзіліся побач.

Сяргей Панізовіч — рыбак са шматгадовым стажам. Аднак такі ўлоў у яго практыцы першы.