Сусветны банк знізіў прагноз росту ВУП Беларусі на 2012 год з 3,0% да 0,5%

18.01.2012 / 10:39

Сусветны банк рэзка знізіў прагноз росту эканомікі Беларусі на 2012 год.
Згодна з дакладам СБ «Глабальныя эканамічныя перспектывы на 2012 год», ВУП Беларусі ў 2012 годзе вырасце на 0,5%, у той час як у папярэднім чэрвеньскім прагнозе банк ацэньваў рост ВУП у 3,0%.

Паводле прагнозаў ВБ, у 2013 годзе рост беларускай эканомікі складзе 3,5% супраць 4,0% якія чакаліся ў чэрвені мінулага года.

Улады Беларусі прагназуюць рост ВУП на 2012 год на 5–5,5%.