Продаж гарэлкі вырас на 18%

Паводле звестак Белстата, у 2011 годзе рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 18,1% у параўнанні з 2010 годам.

18.01.2012 / 10:53

Прададзена 12 млн. 174,6 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 46,4% (у 2010 годзе — 42,8%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту ў 2011 годзе склала 10,3%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 8,8 трлн. рублёў.

Піва за мінулы год прададзена 34 млн. 593,8 тыс. дал, на 10,8% больш за аналагічны леташні паказчык.

Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 13,2% (за 2010 год — 13%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 2 млн. 199,9 тыс. дал (больш на 30,7%), вінаградных він — 3 млн. 93,3 тыс. дал (больш на 11,3%), пладова-ягадных він і вінных напояў — 15 млн. 595,9 тыс. дал (менш на 8,1%). Пладовыя віны занялі 26,8% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у 2010 годзе — 31,7%).

Каньяку і брэндзі прададзена 315 тыс. дал (больш на 18,3%), пеністых він і шампанскага — 1 млн. 469,7 тыс. дал (больш на 18,2%), слабаалкагольных напояў — 838,5 тыс. дал (менш на 33,6%).