Жанчына загінула пад бусікам у Дзяржынскім раёне

18.01.2012 / 10:58

Жанчына загінула пад коламі мікрааўтобуса ўвечары 17 студзеня паблізу вёскі Пятковічы ў Дзяржынскім раёне, паведамілі ва Упраўленні ДАІ Міністэрства ўнутнраных спраў Беларусі.

46-гадовая жанчына раптам выйшла на дарогу, дзе яе збіў мікрааўтобус «Пежо Баксёр». Ад атрыманых траўмаў яна памерла на месцы здарэння. Пры гэтым святлоадбівальнымі элементамі загінулая пазначаная не была.

Усяго за суткі 17 студзеня на дарогах краіны было здзейснена 5 зарэгістраваных ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў і чатыры атрымалі раненні.

У дарожнай міліцыі падкрэслілі, што каля 80% наездаў на пешаходаў адбываецца менавіта ў цёмны час сутак. У ДАІ нагадалі, што пешаходам неабходна абазначаць сябе флікерамі.