Фотафакт: як Інданезійская чыгунка змагаецца з зайцамі

18.01.2012 / 11:55

Такой карцінай у краіне нікога не здзівіш — штодня, раніцай і ўвечары, сотні тысяч інданезійцаў менавіта так дабіраюцца да працы і дамоў. Толькі па афіцыйнай статыстыцы ў год гіне каля 50 такіх «руфераў», якім не хапіла месца ў вагоне ці проста няма грошай на квіток. Інданезійская чыгунка вырашыла змагацца з парушальнікамі і падышла да справы цалкам радыкальным чынам.

На тых лініях, дзе ходзяць цягнікі з цеплавознай цягай, пачалі ўсталёўваць вось такую абарону з бетонавых шароў на ланцугах ад аматараў праехацца з ветрыкам на даху. Танна, надзейна і практычна. Незразумела пакуль, як быць з электрычкамі, дзе прымяніць такую сістэму абароны не ўяўляецца магчымым.