Дакляраваны тыраж «Звязды» знізіўся на 11%

18.01.2012 / 11:57

У снежні 2011 года ён складаў 33380 асобнікаў, ад 12 студзеня гэтага года — толькі 30015 экзэмпляраў. Разавае падзенне накладу склала 11%.

Лукашэнкаўская «Звязда» — адна з найбольшых газет на беларускай мове. Большую частку яе аўдыторыі складаюць жыхары вёскі і малых гарадоў. За папярэдняга рэдактара, Уладзіміра Наркевіча, газета захоўвала нацыянальны характар і трымала ліберальны курс — наколькі гэта магчыма ў рамках рэжыму.

Наркевіча, які быў кіраўніком газеты 22 гады, знялі ў 2011-м. Новым рэдактарам газеты стаў Алесь Карлюкевіч — былы супрацоўнік «Советской Белоруссіі» і кіраўнік «Літаратура і мастацтва».

Мікола Бугай