У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях ствараецца цэнтр псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях

18.01.2012 / 12:36

У МНС Беларусі ствараецца цэнтр псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях, паведаміў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка 18 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"У ім будуць працаваць у асноўным спецыялісты-псіхолагі. Яны стануць дапамагаць нашым ратавальнікам і тым людзям, якія маюць патрэбу ў псіхалагічнай дапамозе пасля трапляння ў надзвычайную сітуацыю", — адзначыў ён.

Вашчанка паведаміў, што падобны цэнтр існуе ў Расіі. "Летась, адразу пасля ўзрыву ў мінскім метро, да нас прыехалі іх спецыялісты. Яны прама з самалёта ўстанавілі "гарачую лінію", круглыя суткі адказвалі на званкі, да многіх выязджалі дамоў, абышлі ўсіх пацярпелых у бальніцы. Гэтая дапамога была вельмі важная", — сказаў ён.

Міністр таксама адзначыў, што работнікі беларускага МНС ужо прайшлі стажыроўку ў расійскім цэнтры псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях.