У Беларусі з’явілася кілбаса для мільянераў — фота

18.01.2012 / 19:16

У продаж у адным з мінскіх гіпермаркетаў паступіла кілбаса па цане амаль мільён рублёў за кілаграм. Прадаўцы сцвярджаюць, што ў склад іспанскага далікатэсу каштоўныя металы і камяні не ўваходзяць:).

Сыравэнджаная кілбаса Cana de lomo вытворчасці Іспаніі па кошце 930650 рублёў за кілаграм суседзіць на прылаўку з кілбаснымі вырабамі беларускай вытворчасці коштам ад 94 890 да 114 800 рублёў.