Лукашэнка наракае, што праекты з Кітаем не рухаюцца, пагражае «выбіраць»
«Бо мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы, прапановаў шмат».
19.01.2012 / 09:40
Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Кітаю паскорыць рэалізацыю шэрагу сумесных праектаў, у прыватнасці, будаўніцтва кітайскага тэхнапарку пад Мінскам.
«Нам трэба гэты этап праходзіць хутчэй. Той жа тэхнапарк трэба пачынаць будаваць. Бо мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы, прапановаў шмат і нам даводзіцца выбіраць. Але нам трэба гэта здужаць з кітайцамі, таму што гэта нашы людзі, нашы сябры», — заявіў Лукашэнка ў інтэрв’ю кітайскім СМІ.
Ён завабліваў кітайцаў удзелам у рэалізацыі праекта
«Мы ведаем, у якім кірунку рухацца. Чаго бракуе? Тэмпаў. Жыццё бушуе, і таму, калі дзесьці спазніўся, то потым не дагоніш», — празрыста намякаў кітайцам Лукашэнка.