Палесцінскі муфтый: «Задача кожнага мусульманіна — забіваць жыдоў»

19.01.2012 / 10:22

«Задачай кожнага мусульманіна па-ранейшаму застаецца забойства жыдоў», — заявіў муфтый ПА Мухамед Хусэйн, найвышэйшая рэлігійная асоба Палестынскай аўтаноміі.
Гэтую заяву муфтый зрабіў на шматтысячным мітынгу, прысвечаным 47-годдзю ўтварэння ФАТХ. «Задача кожнага мусульманіна — забіваць жыдоў, — заявіў муфтый. — Бо вялікая місія, ускладзеная на мусульман — ачысціць зямлю ад іх. Бо пакуль жывы хоць адзін, мёртвыя не паўстануць, як прадказана ў Каране. Таму ідзіце і забівайце».

Канфлікт палесцінцаў і Ізраіля далёкі ад завяршэння. Многія арабы па-ранейшаму не прыхнаюць Ізраіля і ставяць на мэце знішчэнне яго з мапы.