Сапернікам Ляховіча стаў украінец Платаў

19.01.2012 / 11:09

Былы чэмпіён свету ў суперцяжкой вазе беларус Сяргей Ляховіч сустрэнецца на рынгу з украінцам замест Эдзі Чемберса.
Той атрымаў траўму на трэніроўцы. Бой паміж беларусам і ўкраінцам мае адбыцца ў Філадэльфіі.

Нагадаем, што Ляховіч у апошнім паядынку, які адбыўся ў жніўні 2011 года, накаўтам прайграў фіну Роберту Хеленіусу. Платаў свой апошні бой правёў у чэрвені 2010-га. Ён не баксіраваў ужо паўтара года.