Даляр зноў патаннеў, еўра даражае

19.01.2012 / 11:19

На адзінай сесіі Беларускай валютна-фондавай біржы 19 студзеня даляр згубіў чарговыя 10 рублёў, а еўра працягнуў расці пасля падзення ў панядзелак на 1,5%.

Даляр знізіўся на 10 рублёў да 8360 рублёў.

Еўра адваяваў яшчэ 50 рублёў, павялічыўшыся да 10 750 рублёў.

Расійскі рубель падаражэў на 1 рубель да 266 рублёў.