Румас узначаліў Савет ЕЭК

25.01.2012 / 16:40

.Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі, член Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад Беларусі Сяргей Румас назначаны старшынёй Савета ЕЭК. Такое рашэнне прынята сёння на праведзеным у Маскве першым пасяджэнні Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі.

На пясяджэнні падпісаны шэраг арганізацыйных рашэнняў, накіраваных на больш хуткае фарміраванне і пачатак функцыянавання ЕЭК.

Бакі абмеркавалі іншыя актуальныя пытанні інтэграцыйнага супрацоўніцтва, звязаныя ў тым ліку з міжнародна-прававым пазіцыянаваннем ЕЭК, у тым ліку правядзенне перагавораў з трэцімі краінамі.