МЗС Беларусі рэкамендуе не ехаць на егіпецкія курорты
26.01.2012 / 17:53
Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе грамадзянам адмовіцца ад выезду за межы курортных зон Егіпта ў сувязі са складанай абстаноўкай у краіне. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі —
Паводле слоў прадстаўніка МЗС, цяпер абстаноўка ў Егіпце прадаўжае заставацца напружанай.
У сувязі з гадавінай рэвалюцыі прагназуецца абвастрэнне сітуацыі, у краіне адчуваюцца перабоі з бытавым газам, бензінам, а ў некаторых раёнах і з хлебам.«Усё гэта ў любы момант можа справакаваць масавае нездавальненне і чарговыя акцыі пратэсту», — адзначыў Андрэй Савіных.
Ён таксама паведаміў, што егіпецкія ўлады маюць інфармацыю аб плануемых падпалах і нападах на ўрадавыя і грамадзянскія аб’екты.
На граніцы з Лівіяй, а таксама ў іншых рэгіёнах краіны перыядычна затрымліваюцца буйныя партыі зброі і боепрыпасаў.«У сувязі з гэтым Міністэрства замежных спраў Беларусі рэкамендуе беларускім грамадзянам, якія цяпер адпачываюць у Егіпце або плануюць туды адправіцца, адмовіцца ад выезду за межы курортных зон», — сказаў Андрэй Савіных.-0-